Абяцанкі
12th Apr. 2009 | 03:15
першыя тры чалавекі, каторыя тут адпішуць, атрымаюць ад мяне да канца лета нештачка самаробнае (мной).
што гэта будзе - яшчэ не магу сказаць сам.
адна ўмова - у сваім жж абавязацца зрабіць тое самае.
што гэта будзе - яшчэ не магу сказаць сам.
адна ўмова - у сваім жж абавязацца зрабіць тое самае.
* | Leave a comment Read 18 | Add to Memories | Tell a Friend
Улюбіўся чорт у грушу
29th Mar. 2009 | 19:43
адкрыў у сабе асаблівасць – успрымаю людзей так, якімі яны былі тады, калі ўпершыню ўбачыў і пазнаёміўся.
раней не думаў, што гэта асаблівасць, і што ў іншых можа быць іначай.
некаторых сустракаю штодня, а некаторых рады ў гады, чалавекі мяняюцца, і ўжо бывае самі забыліся, якімі былі.
а я ўсё бачу іх такімі ж.
даўно не бачыўшы, даводзіцца паўглядацца, і з-пад дарослага позірка нарэшце выглядае тое колішняе светлае дзіцятка.
нідзе ж яно не падзелася, толькі б не забывалася на самое сябе.
* | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend
фрэндызм
29th Mar. 2009 | 10:54
паглядзеў людскія жыжы, і высветліў, што спіс фрэндоў для многіх не проста функцыянал, які дазваляе адсочваць пэўныя іншыя жыжы, а - нешта культавае, што падвяргаецца рэўнаснаму перагляду і пеставанню.
хаця можа яно так і ёсць, а толькі я наадварот разумею.
тым не менш, паведамляю.
я сам пакуль што спраўляюся чытаць тыя жыжы, што мяне цікавяць, і без фрэндызма, не хвалюйцеся і не бярыце да галавы.
як не буду спраўляцца, дык тады тое будзе.
што пішу тут - усе могуць чытаць.
а хто робіць мяне фрэндам, - ну дзякуй за давер, ці што.
хаця можа яно так і ёсць, а толькі я наадварот разумею.
тым не менш, паведамляю.
я сам пакуль што спраўляюся чытаць тыя жыжы, што мяне цікавяць, і без фрэндызма, не хвалюйцеся і не бярыце да галавы.
як не буду спраўляцца, дык тады тое будзе.
што пішу тут - усе могуць чытаць.
а хто робіць мяне фрэндам, - ну дзякуй за давер, ці што.
* | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend
Нарабіў штучак.
4th Mar. 2009 | 20:21

налятайця.
* | Leave a comment Read 7 | Add to Memories | Tell a Friend
Зімовыя Дзяды
21st Feb. 2009 | 22:19
Сёння.
Адны толькі зайчыныя сляды вакол хаты.
Адны толькі зайчыныя сляды вакол хаты.
* | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend
The Wicker Man
19th Feb. 2009 | 16:35

The Wicker Man (1973) Director's Cut
Пераклаў. Выключна толькі ад злосці, што больш няма каму.
Аўтэнтыкі канечне ніякай там няма, але глядзець трэба, бо фільм добра зроблены.
Пераклад у выглядзе субцітраў ляжыць тут
Субцітры падыходзяць да варыянта фільма працягласцю 1:38:12 (з падрэзанымі цітрамі на пачатку і ў канцы)
У каго іншы варыянт, альбо хто не ведае, як падключаць субцітры, а таксама ў каго няма фільма, пытайцеся тут, падганю і раскажу.
Заўвагі прымаюцца, але выпраўляць не буду!
рускаязычных перакладаў бачыў аж 4 штукі, адзін другога страшнейшыя.
+ тут субцітры для варыянту працягласцю 1:39:42 (50:06 + 49:36)
* | Leave a comment Read 15 | Add to Memories | Tell a Friend
„Блёгасфэра“
15th Feb. 2009 | 14:44
Усё як і было.
Палітыкі думаюць што яны палітыкі.
Ідэолагі думаюць што яны ідэолагі.
Змагары за клясычны правапіс так і не вывучылі скланенне назоўнікаў з курсу пачатковай школы.
Патрыёты ныюць, эмігранты смуродзяць, працаваць тут канешне не хоча ніхто.
Прафесійныя літаратары моршчаць лбы, вымучваючы з сябе чарговую банальнасць.
Непрафесійныя літаратары пішуць пра напісанае.
Дзяўчаткі прыхоўваюць таямнічкі.
Тыя, хто ўсё ж працуюць – ціха сабе недзе працуюць.
Ёсць з іх тыя, хто і піша; напісанае паклікае да дзеянняў, але ж мне і так ёсць што рабіць.
А тое, што хацеў бы чытаць, -- хоць і навявае светлы сум, -- тое пішацца не кожны месяц

* | Leave a comment Read 14 | Add to Memories | Tell a Friend
test
6th Feb. 2009 | 02:35
Mossus molossus
у чырвоным жупане
жужужужужужужужужужужужужужужужужужужужу жужужужужужужужу
з вакна гляджу
( Старажоўская 8 )
у чырвоным жупане
жужужужужужужужужужужужужужужужужужужужу
з вакна гляджу
( Старажоўская 8 )